Шыфр
413Г000655_28
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, г. Гродна, вул. Кірава, 42
Датаванне
пач. ХХ ст.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Будынак двухпавярховы з сутарэннямi (другі паверх надбудаваны замест мансарды) прамавугольны ў плане накрыты вальмавым дахам. Фасады патынкаваныя. Па перыметры будынак падзелены міжпаверхавай цягай, завершаны карнізам. Галоўны фасад вырашаны сіметрычна. Сцяна першага паверха раскрапавана руставанымі лапаткамі, члянёна прамавугольнымі аконнымі праёмамі, падкрэсленымі падаконнай цягай, нішамі, дэкарыраванымі прамымі сандрыкамі. У цэнтры фасада замест аконнага раней быў дзвярны праём. На другім паверсе аконныя праёмы без дэкора. У цэнтры размешчаны балкон на фігурных кранштэйнах і з ажурнай агароджай. Паўночна-ўсходні вугал будынка скруглены. Тарцовыя і тыльны фасады члянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, аформленымі падаконнымі карнізнымі паясамі.