зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

413Г000655_8

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1887 г.

Стыль

Эклектыка

Апісанне

Першапачаткова на месцы, дзе размешчаны будынак №12, з канца XVIIІ ст. існавала драўляная забудова, якая неаднаразова знішчалася пад час вялікіх пажараў у 1853, 1873, 1885 гг. У 1887 г. тут былі пабудаваны жылы дом № 12 і ў двары два флігелі (сучасныя № 12А і 12Б). У доме № 12 былі кватэры, на першым паверсе лаўкі. У флігелях размяшчалася друкарня Лапіна, сталярная майстэрня. У 1950-я гг. праводзіўся капітальны рамонт.

Будынак № 12 - двухпавярховы з сутарэннямi прамавугольны ў плане накрыты двухсхiльным дахам. Галоўны фасад патынкаваны (раней быў цагляны). Вырашаны сіметрычна. Цэнтральная частка фасада і вуглы акцэнтаваны лапаткамі. Па гарызанталі фасад падзелены міжпаверхавай і падаконнымі цягамі. Прамавугольныя аконныя праёмы дэкарыраван плоскімі шырокімі перамычкамі (сандрыкамі), на другім паверсе -- падаконнымі філёнгамі. Захавалiся каваныя агароджы балконаў. Завершаны фасад развітым карнізам.