зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Комплекс будынкаў

Шыфр

712Г000165

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Мінская вобласць, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 17 (інв. № 500/С-47915), вул. Камсамольская, 30 (інв. № 500/С-47908)

Датаванне

1945–1947 гг.

Апісанне

Будынак узведзены ў 1945 - 1947 гг. па праекце вядомага архітэктара, члена- карэспандэнта Акадэміі архітэктуры СССР М.П. Паруснікава з удзелам А.В. Апосталавай і Г.П. Баданава. 

Адміністрацыйны будынак уваходзіць у ансамбль забудовы першай лініі пр. Незалежнасці. Быў пабудаваны адным з першых на галоўнай магістралі, выконвае дамініруючую ролю ў забудове.

Па ацэнцы А.П. Воінава, будынак вызначаецца высокімі архітэктурнымі якасцямі і належыць да ліку лепшых архітэктурных збудаванняў савецкай архітэктуры. Акрамя горадабудаўнічага значэння ў архітэктуры будынка выяўляюцца тыя змены, што адбыліся ў ідэйна-мастацкай накіраванасці беларускага дойлідства -- гэта шырокае творчае выкарыстанне сусветнай і айчыннай класікі.