Шыфр
712Г000176
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1940 г.
Будынак размешчаны з водступам ад чырвонай лініі. Чатырохпавярховы П-падобны ў плане. Накрыты вальмавым дахам. У сувязі з паніжэннем рэльефу пад правай часткай існуе цокальны паверх. Зверху правага крыла ўзвышаецца квадратны ў плане зашклёны відавы павільён. Яго фасады падзелены карнізнымі паясамі з мадульёнамі. Перад цэнтральнай часткай будынка зроблены падпорныя сценкі, у сістэму якіх арганічна ўключаны шырокія лесвічныя маршы. Над уваходамі на вышыню двух паверхаў убудаваны галерэі-балконы, абмежаваныя магутнымі квадратнага сячэння калонамі. Пластыка фасадаў будынка строгая i манументальная. Рытму калон на галерэях бакавых крылаў адпавядаюць пілястры на вышыню 1-3-га паверхаў на галоўным фасадзе цэнтральнай часткі.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён