Шыфр
711Е000001_1_1
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1900 г.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Трохпавярховы прамавугольны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам. Галоўны фасад члянёны па гарызанталі міжпаверхавымі цягамі. На першым паверсе аконныя праёмы прамавугольныя, на 2-м і 3-м паверхах - лучковыя, дэкарыраваныя сандрыкамі лучковага абрысу з замковым камнем. Пад дахам праходзіць шматслойны карніз. Дваровы фасад вырашаны плоскасна, прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі.