711Е000001_1_9
Шыфр
711Е000001_1
Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
XVI – першая палова ХІХ ст
Верхні горад – складае асноўную частку гістарычнага цэнтра г. Мінска. Уключае пл. Свабоды і прылеглыя кварталы. Архітэктурна-планіровачная структура Верхняга горада, пачала фарміравацца ў XVI ст.
У XVI ст.у выніку буйнамаштабных горадабудаўнічых мерапрыемстваў на ўзгорку быў створаны новы грамадскі цэнтр, рэгулярна спланаваная ва ўласцівых эпосе Адраджэння традыцыях прамавугольная плошча (Верхні, альбо Высокі рынак).
Ансамбль забудовы Верхняга рынку (пазней- Саборная плошча), які фарміраваўся на працягу XVI - ХХ ст, - выдатная з'ява ў гісторыі горадабудаўніцтва. На малой тэрыторыі канцэнтравалася вялікая колькасць дамінант, што абумовіла насычанасць архітэктурнай кампазіцыі. У прасторавай структуры ансамбля спалучаліся ўласцівасці сярэдневяковай і рэнесансна-барочнай горадабудаўнічых культур. нерэгулярная планіроўка яго паўночна-ўсходняга ўчастка натуральна склалася ў познім сярэднявеччы. Асноўная ж частка ансамбля характарызавалася размяшчэннем будынкаў у артаганальнай сістэме ўзаемазвязаных планіровачных восяў, што тыпова для Новага часу. Пры гэтым вышынная кампазіцыя забудовы вызначалася шматвежавым сілуэтам з рознымі па характары вертыкалямі, маляўнічай рознавышыннасцю аб'ёмаў. У канцы ХVІІІ - 1-й палове ХІХ ст. у стылёвым вырашэнні культавых будынкаў пераважала барока; іх аблічча дапаўнялася асобнымі дамінантамі ў формах рэнесансу (царква Святога Духа) і класіцызму (ратуша).
Асноўнымі збудаваннямі ансамбля з'яўляліся: ратуша, упамінанне аб якой сустракаецца ўпершыню ў канцы ХVст., адбудоўвалася ў ХV- ХVІІ стст., канцы ХVІІІ і 1-й палове ХІХ ст.; гасціны двор, згаданы ў ХVІ ст., які будаваўся да пачатку ХХ ст.; комплекс мужчынскага і жаночага базыльянскіх манастыроў 1-й паловы ХVІІ ст. з царквой Святога Духа; езуіцкі калегіум 2-й паловы ХVІІ - ХVІІІ ст. з барочнымі касцёламі; дамініканскі кляштар таго ж часу, які меў своеасаблівую браму перад галоўным фасадам храма; будынак гарадского тэатра канца ХVІІІ ст., рэканструяваны на працягу ХІХ і ў пачатку ХХ ст.; гасцініца пачатку ХІХ ст., перабудаваная ў 1884 г. і ў стылі мадэрн - у 1906-1908 гг., якая атрымала назву “Еўропа” і стала найбуйнейшым грамадзянскім будынкам Мінска; сінагога ХVІІІ ст.; жылыя дамы, у тым ліку ўзор гарадскога сядзібнага комплексу ХVІІІ ст. з парадным дваром.
711Е000001_1_9
711Е000001_1_49
711Е000001_1_26
711Е000001_1_10
711Е000001_1_8
711Е000001_1_45
711Е000001_1_44
711Е000001_1_37
711Е000001_1_38
711Е000001_1_46
711Е000001_1_3
711Е000001_1_29
711Е000001_1_13
711Е000001_1_11
711Е000001_1_32
711Е000001_1_47
711Е000001_1_36
711Е000001_1_40
711Е000001_1_33
711Е000001_1_30
711Е000001_1_25
711Е000001_1_2
711Е000001_1_4
711Е000001_1_34
711Е000001_1_6
711Е000001_1_7
711Е000001_1_39
711Е000001_1_19
711Е000001_1_27
711Е000001_1_20
711Е000001_1_21
711Е000001_1_22
711Е000001_1_24
711Е000001_1_23
711Е000001_1_15
711Е000001_1_1
711Е000001_1_5
711Е000001_1_16
711Е000001_1_17
711Е000001_1_18
711Е000001_1_35
711Е000001_1_41
711Е000001_1_28
711Е000001_1_14
711Е000001_1_12
711Е000001_1_31
711Е000001_1_48
711Е000001_1_50
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён