Шыфр
711Е000001_1_15
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
кан. XVIII ст.
Стыль
Класіцызм
Апісанне
Трохпавярховы з падвалам у плане блізкі да літары Г будынак. Дваровае крыло крыху ніжэйшае за асноўны аб'ём. Накрыты вальмавым дахам. Сцены патынкаваны і пафарбаваны. Першы паверх аддзелены цягай. Другі паясок цягі праходзіць пад вокнамі другога паверха. Фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. На вулічных фасадах на першым паверсе вокны падкрэслены карнізнымі паяскамі, на другім паверсе -- дэкарыраваны ліштвамі з прамымі сандрыкамі, на трэцім паверсе аконныя праёмы без дэкору. На фасадзе з боку вул. Інтэрнацыянальнай на першым паверсе размешчаны два дзвярныя праёмы, на другім паверсе з заходняга краю існуе адзін балкон з металічнай агароджай. На другім і трэцім паверхах замест аконнага праёма (трэці ад заходняга краю) зроблены нішы, якія імітуюць вокны. Дваровыя фасады пазбаўлены дэкору. Фасад крыла ўмацаваны 3-ма масіўнымі контрфорсамі. Пад дахам праходзіць карніз.