Шыфр
711Е000001_1_16
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
II пал. XIX ст.
Апісанне
Трасіроўка паўночна-ўсходняй часткі вул. Інтэрнацыянальнай сфарміравалася ў другой палове 16 ст. Першапачатковая гістарычная назва вуліцы - Валоцкая. Пазней была перайменавана ў вул. Крашчэнскую, а з 1922 г. разам з былой вул. Праабражэнскай, якая з'яўляецца яе працягам ў паўднёва-заходнім накірунку, атрымала сучасную назву - Інтэрнацыянальная. Да канца 18 ст. забудова вул. Інтэрнацыянальнай ад пл. Свабоды да набярэжнай р. Свіслач была драўлянай. На плане горада 1797 г. тут зафіксаваны першыя мураваныя дамы. Пляц, на якім узведзены будынак № 23, у першай палове 19 ст. належаў памешчыку Міхаілу Валер'янаву Карказевічу. Разам з домам № 21 яны складалі адно домаўладанне. Як сведчыць малюнак І. Манюшкі, які можна датаваць 1840-мі гадамі, на месцы дома № 23 ў той час існаваў драўляны будынак на масіўным каменным цокалі, накрыты двухсхільным дахам. Сцены цокаля былі прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. У "Акладной кнізе запісу падаткаў з нерухомай маёмасці" за 1863 г. на пляцы М. Карказевіча запісаны мураваны трохпавярховы дом з мураваным флігелем і драўлянымі гаспадарчымі будынкамі. У аналагічным дакуменце за 1866 г. удакладняецца, што Карказевічу належалі мураваны трохпавярховы дом з мураваным аднапавярховым флігелем і драўлянымі на двары свірнамі і іншымі такімі ж службамі.
Пашкоджаны ў Вялікую Айчынную вайну будынак у канцы 1940-х гг. быў адноўлены. У 1997 г. рэканструяваны з прыстасаваннем пад адміністрацыйны.
Двухпавярховы з мансардным паверхам прамавугольны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам з люкарнамі. Фасады патынкаваны і пафарбаваны. Галоўны фасад вырашаны асіметрычна.