зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

711Е000001_1_17

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

I пал. XIX ст.

Стыль

Класіцызм

Апісанне

На плане г. Мінска 1840 г. па вул. Інтэрнацыянальнай ужо паказаны 3 мураваныя будынкі, адзін з якіх можна суаднесці з домам № 25. На думку гісторыка У. Дзянісава, дом мог быць пабудаваны не пазней 1825 г. па ўзорнаму праекту. У другой палове 19 ст. участак з забудовай належаў Ё.М. Файну. У той час на ўчастку акрамя двухпавярховага жылога дома існавалі драўляныя флігель і гаспадарчая пабудова. Вядома, што ў 1895 г. Ё. Файн хадайнічаў у гарадской управе аб дазволе зрабіць мураваную прыбудову з лесвіцай да тарцовага фасада з правага боку дома, а таксама на тыльным фасадзе наружную жалезную лесвіцу. Прадстаўленыя на праекце планы дома даюць нам некаторае ўяўленне аб першапачатковым яго выглядзе. У плане ён прамавугольны, блізкі да квадрата. На галоўным фасадзе на першым паверсе існавалі 3 аконныя і 2 дзвярныя праёмы, на другім - 5 аконных праёмаў. На тыльным фасадзе былі 2 аконныя і 1 дзвярны праём, на 2-м паверсе - у цэнтры дзвярны праём і 4 аконныя праёмы. З левага боку тарцовы фасад уяўляў глухую сцяну. З правага боку на тарцовым фасадзе, дзе планавалася прыбудова з лесвічнай клеткай, на першым паверсе былі аконны і дзвярны праёмы, на другім - 2 аконныя.

Двухпавярховы з мансардным паверхам прамавугольны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам. Пластыка галоўнага фасада стрыманая. Ніжні паверх трактаваны як цокальны, абліцаваны бутавай муроўкай, прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах. Сцены другога паверха патынкаваныя і апрацаваныя буйным рустам. Прамавугольныя аконныя праёмы без ліштваў, акцэнтаваны замковым каменем, выкананым рустам. Фасад завершаны карнізам.