Шыфр
711Е000001_1_19
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
г. Мінск, Цэнтральны раён, вул. Інтэрнацыянальная, 29
Апісанне
Будынак размешчаны ў Верхнім горадзе, у квартале, які прымыкае да гістарычнай плошчы Высокі рынак (цяпер пл. Свободы) з усходняга боку. Галоўным фасадам будынак арыентаваны на вул. Інтэрнацыянальную (раней называлася Валоцкай і Крашчэнскай). Калі быў узведзены будынак пад сучасным № 29, дакладна не вядома. У тэхнічным пашпарце будынка ўказаны год будаўніцтва — 1896.
Перад Вялікай Айчыннай вайной будынак займаў Асобы аддзел НКУС па Беларускай асобай ваеннай акрузе. У Вялікую Айчынную вайну будынак захаваўся. У пачатку 1950-х гг. быў рэканструяваны, пры гэтым галоўны фасад набыў больш выразнае неакласічнае аблічча. Галоўны і дваровы фасады былі патынкаваныя і пафарбаваныя, бакавыя фасады пафарбаваныя na цаглянай муроўцы.
Трохпавярховы, прамавугольны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам. Мае сіметрычную аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю. На галоўным фасадзе 3 неглыбокія рызаліты, завершаныя ступеньчатымі атыкамі. Вуглы бакавых рызалітаў апрацаваны рустам. Цэнтральны рызаліт дэкарыраваны плоскімі пілястрамі са стылізаванымі іанічнымі капітэлямі, філёнгамі з ляпнінай. На ўзроўні першага паверха сцяна апрацавана рустам. На 1-м і 3-м паверхах аконныя праёмы прамавугольныя, у рызалітах -- паўцыркульныя без ліштваў, на 2-м паверсе паўцыркульныя аконныя праёмы ў ліштвах, у цэнтральным рызаліце з замковымі камнямі. Завершаны фасад развітым карнізам.