Шыфр
711Е000001_1_2
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
пач. XX ст.
Стыль
Эклектыка
Архітэктурна-стылёвае рашэнне будынка характэрна для шэраговай забудовы г. Мінска. Вулічны фасад выкананы з ліцавой цэглы з характэрным для цаглянай муроўкі дэкорам. Трохпафярховы фасад расчлянёны гарызантальнымі цягамі і завершаны развітым карнізам. Дваровы фасад патынкаваны і не мае архітэктурнага дэкору. За ўвесь час існавання знешні выгляд будынка значна не змяніўся. Высокія столі і вокны адпавядалі грамадскаму прызначэнню дома ў мінулым. Трэці паверх, надбудаваны пазней, скажэнняў у першапачатковы выгляд не ўнёс. Яго архітэктурнае рашэнне было цалкам падпарадкавана першым двум паверхам як па прапорцыях, так па размяшчэнні балконных і аконных праёмаў, будаўнічаму матэрыялу.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён