Шыфр
711Е000001_1_22
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
кан. XVIII ст.
Стыль
Класіцызм
Апісанне
Будынак № 33 у мінулым адносіўся да аднаго домаўладання з дамамі № 33а і 33б. З дакументаў 1765 г. вядома, што ўчастак паміж былымі вуліцамі Валоскай і Зыбіцкай належаў дваранскаму роду Ваньковічаў, найбольш вядомым прадстаўніком якога з'яўляецца беларускі жывапісец Валенцій Ваньковіч (1799-1842). У дакуменце значыцца: "пляц вяльможных паноў Ваньковічаў", які знаходзіўся "па левым баку вуліцы Валоскай… /паміж/ дваром вяльможнага пана Свентаржыцкага, пісара земскага, і домам яснавяльможнага пана Тышкевіча…" Паводле пазнейшых планаў участак, на якім размяшчалася сядзіба Ваньковічаў, з трох бакоў быў абмежаваны вул. Валоскай (суч. вул. Інтэрнацыянальная), вул. Зыбіцкай (пазнейшыя назвы вул. Балотная, з 1882 г. вул. Гандлёвая), зав. Музычным і суседнім пляцам, які ў розныя часы належаў І. Ліашону, Карказевічу, Ленскім. Першыя выявы сядзібы Ваньковічаў на планах Мінска з'яўляюцца ў канцы 18 ст. У Вялікую Айчынную вайну забудова пляца ацалела. У 1951 г. мураваны флігель быў адрамантаваны і прыстасаваны пад жыллё, якое там існавала да 1980-х гг.