зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

711Е000001_1_23

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

70-я гг. XVIII ст.

Апісанне

На ўскраіне Верхняга горада ў глыбіні двара па вуліцы Інтэрнацыянальнай стаіць аднапавярховы будынак - былы сядзібны дом. З дакументаў 1765 г. вядома, што ўчастак паміж былымі вуліцамі Валоскай і Зыбіцкай належаў дваранскаму роду Ваньковічаў, найбольш вядомым прадстаўніком якога з'яўляецца беларускі жывапісец Валенцій Ваньковіч (1799-1842). Першыя выявы сядзібы Ваньковічаў на планах Мінска з'яўляюцца ў канцы 18 ст. Упершыню яна была нанесена на праектны план Мінска, складзены ў 1797 г. архітэктарам Ф. Крамерам, прычым збудаванні сядзібы выдзелены як будынкі, прызначаныя да будаўніцтва. За час існавання выгляд дома Ваньковічаў моцна змяніўся. Пабудова, узведзеная ў канцы XVIII ст. у стылі класіцызму, паступова набыла рысы жылога дома, характэрныя для канца XIX - пачатку XX ст. У 1920-1930-я гг. ён быў перароблены пад камунальны жылы будынак, адбіліся на ім і рамонты пачатку 1950-х гадоў.

Сённяшні дзень вызначыў дому Ваньковічаў новае прызначэнне. Пасля завяршэння рэстаўрацыі ў ім размясціўся філіял мастацкага музея.

Старонка