зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

711Е000001_1_24

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

II пал. XIX ст.

Апісанне

Аналіз гістарычных планаў сведчыць, што будынак 33б адносіўся да домаўладання вядомага шляхецкага роду Ваньковічаў. Сядзіба Ваньковічаў згадваецца ў Верхнім горадзе ў дакументах, пачынаючы з другой паловы 18 ст. Так, паводле дакумента 1765 г. "пляц вельможных панов Ваньковичей, находившийся по левой стороне улицы Волосской… (между) двором вельможного пана Свенторжыцкого, писаря земского и домом ясновельможного пана Тышкевича". Сядзібны комплекс адлюстраваны на першых, вядомых нам планах г. Мінска канца 18 - пачатку 19 ст. На жаль, у дакументах першай паловы 19 ст. звесткі аб сядзібных будынках вельмі сціслыя. У асноўным называецца "дом з пляцам па вул. Валоцкай", часам згадваюцца гаспадарчыя пабудовы - афіцына, стайня і інш. Крыху шырэй апісаны пабудовы ў судовай справе 1840 г.: драўляны дом з мураваным флігелем, зямлёй і садам, -- і ў дакуменце 1846 г.: "дом, состоящий в г. Минске по Волосской улице под № 222 с принадлежащими к оному строениями, как то: деревянным флигелем на каменном фундаменте, прачечною, конюшнею и сараями, оранжереею, холодным строением, фруктовым садом и огородом, каменной оградою". На плане 1848 г. на месцы дома № 33б паказаны свіран, праўда, не ўдакладняецца, які ён быў -- драўляны, ці мураваны. Па адміністрацыйна-паліцэйскім падзеле Мінска канца 19 - пачатку 20 ст. участак Ваньковічаў знаходзіўся ў 13-м квартале пад № 5 на вул. Крашчэнскай (першапачатковая назва вуліцы - Валоцкая, сучасная вул. Інтэрнацыянальная). Гэта была даволі вялікая сядзіба з садам, размешчаным на схіле прырэчнага плато. Плошча пляца раўнялася 1436 і 2/3 кв. саж.