Шыфр
711Е000001_1_25
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
I пал. XIX ст.
Стыль
Класіцызм
Апісанне
Па адмiнiстрацыйна-палiцэйскім падзеле г. Мiнска ў другой палове 19 - пачатку 20 ст. пляц, на якiм узведзены будынак, знаходзiўся ў 8-м квартале 2-й часткi горада пад парадкавым № 9. Найбольш раннія звесткі аб забудове пляца адносяцца да сярэдзіны 19 ст.
Пасля Вялiкай Айчыннай вайны дом быў адноўлены ў 1948 г. Згодна з iнвентарнай ведамасцю 1951 г., будынак захаваўся ў ранейшых габарытах - трапецападобны ў плане трохпавярховы. На дваровым фасадзе меўся тамбур для лесвічнай клеткі, з левага боку фасада - праезная арка. Жылы дом меў драўляныя перакрыццi i перагародкi, пячное ацяпленне. У 1961 г. праведзены капiтальны рамонт.У 2000-2002 г. будынак рэканструяваны (разабраны і ўзведзены з новага матэрыялу) з прыстасасаннем пад адміністрацыйны з гандлёвымі памяшканнямі.
Трохпавярховы з мансардным паверхам і падвалам, трапецападобны ў плане будынак. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя. Асіметрычна з левага боку знаходзіцца вялікі арачны праём (былы праезны, цяпер перароблены ў дзвярны). Галоўны фасад падзелены паміж 1-м і 2-м паверхамі цягай, завершаны прафіляваным карнізам. Фасадная плоскасць чляніцца прамавугольнымі аконнымі праёмамі, на 2-м паверсе ў ліштвах з прамымі сандрыкамі і падаконнымі філёнгамі, на першым і другім паверхах без дэкору. На 2-м паверсе сіметрычна размешчаныя балконы маюць ажурныя металічныя агароджы. Да тарцовых фасадаў прымыкаюць суседнія будынкі.