зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

711Е000001_1_26

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

70-я гады XIX ст.

Апісанне

Мураваны двухпавярховы з падвалам трапецападобны ў плане будынак. Фасады патынкаваныя, пластыка стрыманая. Галоўны фасад вырашаны сіметрычна. Цэнтральная частка будынка акцэнтавана ў завяршэнні фігурным франтонам з арачнай люкарнай. Па гарызанталі фасад падзелены міжпаверхавай цягай і цягай пад вокнамі другога паверха. Фасадная плоскасць прарэзана лучковымі аконнымі праёмамі без ліштваў. У цэнтры першага паверха знаходзіцца дзвярны праём. Над уваходам зроблены брыль на металічных ажурных кранштэйнах. Завершаны фасад карнізам з сухарыкамі. Па краю даху праходзіць металічны парапет паміж мураванымі слупкамі. Тыльны фасад гладкі, члянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, існуе наружная металічная лесвіца з галерэяй. Завершаны фасад карнізам. 

Пасля Вялiкай Айчыннай вайны дом быў адноўлены ў 1948 г. Згодна з iнвентарнай ведамасцю 1951 г., у цэнтры будынка размяшчалася драўляная лесвіца. Ён меў драўляныя перакрыццi i перагародкi, пячное ацяпленне. Дзверы фiлянговыя, вокны двайныя. Накрыты бляхай. На галоўным фасадзе справа ад лесвіцы існавалі паслядоўна акно-дзверы акно, злева - акно-дзверы-два акна. На другім паверсе налічвалася 9 аконных праёмаў і два акна на тыльным фасадзе ў правай палове дома. Пад усім будынкам існаваў падвал. Уваход у падвал знаходзіўся з левага краю. Падвал асвятляўся двума вокнамі з прыямкамі. У 1961 г. праводзіўся капiтальны рамонт.У 2001 г. будынак рэканструяваны з прыстасасаннем пад адміністрацыйны.