зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

711Е000001_1_28

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

г. Мінск, Цэнтральны раён, вул. Камсамольская, 9/16

Датаванне

1877 г.

Апісанне

Двухпавярховы выцягнуты ўздоўж вул. Камсамольскай будынак. Знешні выгляд атрымаў у выніку рэканструкцыі. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя. 

Будынак быў сфарміраваны з двух розначасовых аб'ёмаў. Меншая паўночна-заходняя частка была пабудавана ў 1877 г. як чатыры лаўкі пад адным дахам. Пасля пажару ў 1881 г. мураваны будынак лавак быў адноўлены, пры гэтым дзве лаўкі разам з прыбудовай да іх у двары былі рэканструяваны ў жылыя памяшканні. Да 1883 г. быў узведзены ўзведзены вуглавы мураваны аднапавярховы Г-падобны дом. 

У Вялікую Айчынную вайну будынак захаваўся. У пасляваенны час выкарыстоўваўся як жылы дом і адміністрацыйны будынак. Калі былі замураваны дзвярныя праёмы да ўзроўню аконных, дакладных звестак няма.

У 1999 - 2002 гг. будынак рэканструяваны з разборкай старых канструкцый, узвядзеннем сцен з новага матэрыялу i надбудовай другога паверха.