Шыфр
711Е000001_1_3
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
I пал. XIX ст.
Апісанне
Будынак №2а знаходзіцца ў старажытнай частцы г. Мінска -- Верхнім горадзе. Забудова Верхняга горада пачала фарміравацца ў канцы 16-17 стст. з узвядзення тут будынка ратушы і шэрагу каталіцкіх і ўніяцкіх кляштараў. Першапачаткова кляштарныя і грамадзянскія будынкі былі драўляныя, аднак паступова замяняліся мураванымі. Пасля знішчальных пажараў 1809, 1813, 1822 і 1835 гадоў на Верхнім горадзе ўзводзяцца пераважна мураваныя жылыя дамы.
Захаваўшыйся дом па вул. Герцэна, 2а адносіцца да ліку найбольш ранняй мураванай забудовы ў гэтай частцы горада. Вуліца Герцэна ў мінулым называлася вуліцай ці завулкам Бернардзінскім, а з другой паловы 19 ст. да 1922 г. - Мала-Манастырскай. Будынак № 2а узведзены на пляцы, які па адміністрацыйна-паліцэйскаму падзелу Мінска ў канцы 19-пачатку 20 ст. адносіўся да 2-ой часткі горада і знаходзіўся ў 12 квартале пад № 1 на рагу завулкаў Мала-Манастырскага і Музыканцкага (суч. зав. Музычны).