Шыфр
711Е000001_1_32
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1886 г.
Апісанне
Двухпавярховы з мансардным паверхам прамавугольны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам. Галоўны фасад патынкаваны, вырашаны лаканічна: падзелены міжпаверхавай цягай, прамавугольныя аконныя праёмы без ліштваў, на другім паверсе дэкарыраваны прамымі сандрыкамі. Завершаны фасад карнізам. Бакавы фасад на ўзроўні першага паверха патынкаваны, глухі, вышэй абліцаваны чырвонай цэглай. На другім паверсе прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Паверхі падзелены цягай. Трохвугольны франтон, утвораны схіламі даху, члянёны вокнамі і дзвярным праёмам балкона мансарднага паверха, фігурнымі люкарнамі. На 2-гі паверх вядзе наружная лесвіца. Да тыльнага і другога тарцовага фасада прымыкаюць суседнія будынкі.