Будынак

Шыфр

711Е000001_1_33

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1881 г.

Апісанне

Мураваны двухпавярховы без падвала прамавугольны ў плане з невялікім уступам з правага боку будынак. Накрыты аднасхільным дахам. Прадольнай тыльнай сцяной прымыкае да сцяны дома № 11А па вул. Інтэрнацыянальнай. З правага боку тарцовай сцяной прымыкае да будынка № 13 па вул. Камсамольскай. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя, вырашаны спрошчана. Галоўны фасад члянёны прамавугольнымі аконнымі і двума дзвярнымі праёмамі. Бакавыя фасады маюць аконныя праёмы на ўзроўні другога паверха. Дэкор адсутнічае. Пад дахам праходзіць нескладанага профіля карніз.