зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

711Е000001_1_35

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1910 г.

Стыль

Эклектыка

Апісанне

Будынак размешчаны ў гістарычным цэнтры г. Мінска, у Верхнім горадзе. Па адміністрацыйным падзеле пачатку 20 ст. пляц, на якім узведзены будынак № 3, знаходзіўся ў 12-м квартале пад парадкавым № 15 па зав. Музыканцкім (сучасны зав. Музычны).

Паводле архіўных дакументаў, уладальнікам пляца ў канцы 19 - пачатку 20 ст. быў Міхель Вульфавіч Шадхан. Яму належаў суседні вуглавы ўчастак № 1, на якім знаходзяцца дамы пад сучаснымі № 2 і 2а па вул. Герцэна і № 1 і 1/2 па зав. Музычным. Затым уладальнікам пляца ў дакуменце названы Карл Антонавіч Вішнеўскі, які валодаў маёнткам Брылевічы ў Мінскім павеце. У 1910 г. пляц па купчай крэпасці набыў Іосіф Абрамавіч Рудэрман.

Згодна з вопісам нерухомай маёмасці квартала 1910 г., мураваны будынак на пляцы № 15 яшчэ быў не зусім завершаны: "Каменный 1-этажный дом с подвальным помещением, не окончено". Такім чынам, можна зрабіць выснову, што будынак узведзены ў 1909-1910 гг. Не выключана, што распачаў будаўніцтва папярэдні ўладальнік К. Вішнеўскі.