Шыфр
711Е000001_1_36
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
Кан. XVIII ст.
Стыль
Класіцызм
Апісанне
На планах Мінска канца 18 ст. па вуліцы Койданаўскай (суч. вул. Рэвалюцыйная) на месцы будынка № 3 паказаны мураваны будынак -- дом віцэ-губернатара.Захаваўся чарцёж з выявай дома віцэ-губернатара. Гэта мураваны аднапавярховы дом на высокім цокалі і з падвальнымі паўкруглымі вокнамі ў цэнтральнай і ў левай частках будынка. Цэнтральная і вуглавыя часткі вылучаны рызалітамі. Наступныя звесткі аб доме адносяцца да 1873 г. Паводле "Акладной кнігі запісу падаткаў з нерухомай маёмасці", на гэтым участку знаходзіліся разваліны мураванага дома, знішчанага пажарам. У той час дом належаў Лейбе Голдбергу. У "Акладной кнізе..." за 1881 г. уладальнікамі мураванага аднапавярховага дома названы Гецаў Вульф Абрамаў і Поляк Моўша Ільіч.