Шыфр
711Е000001_1_38
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
I палова XIX ст.
Апісанне
Мураваны трохпавярховы з падвалам прамавугольны ў плане з невялікай прыбудовай на дваровым фасадзе будынак. Накрыты двухсхільным дахам. Сцены патынкаваныя і пафарбаваныя. Галоўны фасад вырашаны асіметрычна. З правага боку фасада размешчана праезная арка, перакрытая крыжовымі скляпеннямі. Захаваліся часткова лапаткі, якія фланкіруюць арку праезда. Злева ад аркі размешчаны высокі дзвярны праём з фрамугай. Пластыка фасада стрыманая. Фасадная плоскасць падзелена міжпаверхавымі цягамі, прарэзана прамавугольнымі аконнымі праёмамі без ліштваў. Вокны другога паверха дэкарыраваны прамымі прафіляванымі сандрыкамі, падкрэслены падаконнай цягай. Вокны трэцяга паверха вылучаны сандрыкамі і падаконнымі карнізнымі паяскамі. Завершаны фасад прафіляваным карнізам. На трэцім паверсе ў цэнтры фасада маюцца сляды страчанага балкона. Да тарцовых фасадаў прымыкаюць суседнія дамы. Дваровы фасад гладкі, члянёны аконнымі праёмамі, завершаны карнізам. З заходняга боку да фасада прымыкае невялікая адначасовая з асноўным аб'ёмам прыбудова.