зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

711Е000001_1_4

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

кан. XVIII - пач. XIX ст.

Стыль

Класіцызм

Апісанне

Вуліца Герцэна адносіцца да найбольш старажытных вуліц горада. Яе трасіроўка сфарміравалася ўжо да 16 ст. Вядомыя гістарычныя назвы вуліцы - Бернардзінская, затым да 1922 г. Мала-Манастырская, прычым, у дакументах ужываецца ў значэнні вуліцы і завулка. Аналіз планаў г. Мінска, датуемых 1801-1834 гг., на якіх паказана забудова, сведчыць, што дом № 4 у той час ужо існаваў і, верагодна, быў пабудаваны на мяжы 18-19 стст. Найбольш раннія дакументальныя звесткі аб уладальніках і забудове ўчастка адносяцца да першай паловы 1860-х гг. Так, паводле ведамасці падаткаў з нерухомай маёмасці за 1863 г., гэты участак па зав. Бернардзінскім належаў купчысе Хане Эцінгеравай. На ўчастку пералічаны мураваны дом і драўляны гаспадарчы будынак.

Двухпавярховы чатырохвугольны ў плане (блізкі да паралелаграма) будынак накрыты двухсхiльным дахам. Фасадная сцяна на першым паверсе мае бутавую муроўку, на другім патынкавана. Агульная сіметрычная кампазіцыя галоўнага фасада парушаецца арачным праездам, які ссунуты ад вертыкальнай восі сіметрыі.

Будынак № 4 -- фактычна адзіны ацалелы помнік грамадзянскай архітэктуры класіцызму сярод шэраговай забудовы канца 18 - пачатку 19 ст. Арыгінальным элементам фасада з'яўляліся фахверкавыя канструкцыі франтона. Такія ж канструкцыі прымяняліся і ў перагародках на другім паверсе.