Шыфр
711Е000001_1_40
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
60-70-я гг. XIX ст.
Будынак размешчаны ў квартале, які ўваходзіць у склад комплекснай гісторыка-культурнай каштоўнасці - гістарычнага цэнтра г. Мінска. Вул. Рэвалюцыйная адносіцца да асноўных планіровачных элементаў Верхняга горада. Першапачаткова называлася вул. Койданаўскай, у 1922 г. перайменавана ў вул. Рэвалюцыйную. Яе трасіроўка і забудова пачалі фарміравацца ў 16 ст. Вуліца звязвала новаствораны адміністрацыйна-гандлёвы цэнтр "Верхні горад" з Койданаўскім трактам. Забудова вуліцы спачатку была драўлянай. На планах пачатку - першай паловы 19 ст. (1809, 1817, 1833, 1834 гг.) па лініі вул. Койданаўскай ужо паказаны некалькі мураваных будынкаў. Адзін з будынкаў на плане 1817 г. можна суаднесці з домам пад № 6. Забудовы ўнутры ўчастка пры доме яшчэ не было.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён