Шыфр
711Е000001_1_46
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
п. п. ХІХ ст.
Апісанне
Мураваны двухпавярховы з сутарэннямі і мезанінам жылы дом па вул. Койданаўскай (Рэвалюцыйная, 14), верагодна, быў узведзены ў першай палове 19 ст. Дакладная дата пабудовы ў архіўных матэрыялах не выяўлена. Упершыню будынак згадваецца ў купчых дакументах у 1856 г. У 1877 г. дом быў значна пашкоджаны пажарам.
У канцы 19 - пачатку 20 ст. будынак выкарыстоўваўся галоўным чынам як жылы дом. Акрамя таго на першым паверсе знаходзіліся 2 мануфактурныя крамы (па вул. Койданаўскай), пякарня, кравецкая і швейная майстэрня, у падвале такарная майстэрня.
У 1929 г. будынак быў муніцыпалізаваны. У 1937 г. праведзены капітальны рамонт часткі, прыбудаванай да правага крыла ў 1881 г.
У выніку сучаснай рэканструкцыі правае крыло дома (пад'езды № 1,2) далучана да будынка № 12. Левая частка дома пад № 14 двухпавярховая Г-падобная ў плане. Галоўны фасад члянёны праезнай аркай, над якой навісае балкон з металічнай агароджай. Балкон аб'ядноўвае 2 дзвярныя праёмы, абрамлёныя паўкалонкамі.