Шыфр
711Е000001_1_5
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
80-я гг. XIX ст.
Апісанне
Найбольш раннія звесткі аб забудове пляца, на якім размешчаны будынак № 6, адносяцца да сярэдзіны 19 ст. Паводле ведамасці збору падаткаў з нерухомай маёмасці за 1863 г. пляц належаў купчысе Хане Эцінгеравай. На ім у той час існаваў драўляны дом з флігелем і такая ж гаспадарчая пабудова.
Драўляны аднапавярховы на высокім бутавым цокалі прамавугольны ў плане будынак. Накрыты двухсхільным дахам. У цэнтры дваровага фасада прыбудаваны тамбур, накрыты вальмавым дахам. Сцены дэкаратыўна ашаляваны, вуглы акцэнтаваны лапаткамі з разьбой. Прамавугольныя аконныя праёмы дэкарыраваны разнымі ліштвамі. Пад дахам праходзіць карніз. Фасадныя сцены цокальнага паверха патынкаваныя, зроблены зандажы з імітацыяй бутавай муроўкі. Прамавугольныя аконныя праёмы цокальнага паверха без дэкору.