зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

711Е000001_1_6

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

пач. XIX ст.

Апісанне

Вуліца Герцэна належыць да найбольш старых вуліц гістарычнага цэнтра Мінска і з'яўляецца адным з асноўных планіровачных элементаў Верхняга горада - комплекснага помніка гісторыі, архітэктуры і горадабудаўніцтва. Забудова вул. Герцэна пачала фармавацца ў 15-16 стст. У друкаваных выданнях, у якіх разглядаецца гістарычная забудова Мінска, аб доме № 8 утрымліваюцца толькі кароткія звесткі, галоўным чынам апісана яго знешняе аблічча па стану на сярэдзіну 1980-х гг.: "Камяніца, мае высокі цокаль, які павялічваецца па вышыне з-за стромкага ўхілу вуліцы да ракі. Яго сцяна галоўнага фасада прарэзаная прамавугольнымі аконнымі праёмамі". Некалькі шырэй апісаны будынак у "Зборы помнікаў гісторыі і культуры Беларусі: Мінск": "Аднапавярховы прамавугольны ў плане будынак накрыты чатырохсхільным вальмавым дахам, пад якім праходзіць шматслойны карніз. У плоскасці сцэн прарэзаны прамавугольныя аконныя праёмы".

Аднапавярховы з цокальным і мансардным паверхамі прамавугольны ў плане будынак накрыты высокім двухсхільным дахам. Фасады патынкаваны, вырашаны спрошчана, прарэзаны невялікімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі без ліштваў. На галоўным фасадзе вокны размешчаны ў два ярусы. Плоскасць галоўнага фасада раскрапавана лапаткамі. Цокальны паверх мае бутавую муроўку, на галоўным фасадзе прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі. Па перыметры будынка праходзіць шматслойны карніз.