зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

711Е000001_1_7

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

пач. XIX ст.

Апісанне

Вуліца Герцэна належыць да найбольш старых вуліц гістарычнага цэнтра Мінска і з'яўляецца адным з асноўных планіровачных элементаў Верхняга горада - комплекснага помніка гісторыі, архітэктуры і горадабудаўніцтва. Забудова вул. Герцэна пачала фармавацца ў 15-16 стст. У друкаваных выданнях, у якіх разглядаецца гістарычная забудова Мінска, аб доме № 10 утрымліваюцца даволі кароткія звесткі, галоўным чынам апісаны яго знешні выгляд па стану на сярэдзіну 1980-х гг.: "двухпавярховы прамавугольны ў плане, тарцовым фасадам выходзіць на чырвоную лінію забудовы вуліцы". Некалькі шырэй апісаны будынак у "Зборы помнікаў гісторыі і культуры Беларусі: Мінск": "Двухпавярховы аб'ём з высокім цокалем, які павялічаны з-за крутога схілу вуліцы па вышыні ў паўночна-ўсходняй частцы.

Будынак двухпавярховы з падвалам прамавугольны ў плане з бакавым рызалітам на дваровым фасадзе. Накрыты вальмавым дахам. На галоўным фасадзе схілы даху ўтвараюць трохвугольны франтон, апаясаны карнізам. Тымпан франтона прарэзаны паўкруглай люкарнай у абрамленні. Фасады будынка патынкаваныя і пафарбаваныя, пластыка стрыманая.