зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

711Е000001_1_8

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

80-я гг. XIX ст.

Апісанне

Будынак пад сучасным № 12 размешчаны на тэрыторыі Верхняга горада. Планіровачная структура ў гэтай частцы горада была сфарміравана ў канцы 15 - пачатку 16 ст.

Па адміністрацыйным падзеле г. Мінска ў канцы 19 - пачатку 20 ст. пляц, на якім узведзены будынак, знаходзіўся ў 12-м квартале пад № 5. Паводле ведамасці збору падаткаў з нерухомай маёмасці за 1863 г., у той час пляц належаў спадчыннікам Юдэля Марголіна і меў драўляную забудову. У аналагічным дакуменце за 1870 г. удакладнялася, што ўчасткам валодалі Хаім і Борух Марголіны. На пляцы існаваў драўляны вуглавы дом з флігелем і лаўкамі. У ведамасці за 1878 г. паведамлялася, што дом на рагу вуліцы Балотнай (цяпер вул. Гандлёвая) стары. У канцы 1880-х гг. участак з забудовай перайшоў у валоданне да Аўсея Хаімава Мецера. Ён прадставіў у гарадскую ўправу "Праект на будаўніцтва мураванага дома, мураванай лаўкі і гаспадарчага будынка". Мураваныя пабудовы запраектаваны фасадамі на вуліцы Гандлёвую і Мала-Манастырскую. Хлеў планавалася пабудаваць на свабодным месцы паміж драўляным домам і лядоўняй.

На фасадзе будынка па Мала-Манастырскай вуліцы мелася двое дзвярэй, размешчаных у вуглавых частках і чатыры вакна паміж імі.