Шыфр
711Е000001_2_11
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
г. Мінск, Цэнтральны раён, вул. Інтэрнацыянальная, 16
Датаванне
1830 - я гг.
Апісанне
Будынак знаходзіцца ў квартале, які прымыкае да ахоўнай зоны "Верхні горад" і з'яўляецца комплексным помнікам гісторыі і горадабудаўніцтва рэспубліканскага значэння. Вул. Інтэрнацыянальная адна са старажытнейшых вуліц Мінска. Першапачаткова называлася Зборавая, затым Турэмная, у 1882 г. перайменавана ў Праабражэнскую, а ў 1922 г -- Інтэрнацыянальную. Будынак трохпавярховы чатырохвугольны ў плане з невялікай прыбудовай з боку дваровага фасада. Накрыты пакатым двухсхільным дахам. Галоўны фасад мае сіметрычнае кампазіцыйнае вырашэнне. Асноўнымі акцэнтамі кампазіцыі з'яўляюцца тры неглыбокія рызаліты: шырокі цэнтральны і два больш вузкія бакавыя. Яны завершаны трохвугольнымі атыкавымі шчытамі з прарэзанымі ў іх паўкруглымі і авальнымі праёмамі. На першым і другім паверхах лучковыя аконныя праёмы, на трэцім -- прамавугольныя. У афармленні аконных праёмаў выкарыстаны розныя дэкаратыўныя абрамленні. Сіметрычна па фасаду размешчаны тры балконы з чыгуннымі літымі агароджамі. Выразнасць фасаду надае спалучэнне руставаных і гладкіх паверхняў сцен, украпаванне керамічных і шкляных плітак.