зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Квартал, які прымыкае да Верхняга горада

Шыфр

711Е000001_2

комплексны аб’ект

Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў.

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Апісанне

Квартал, які прымыкае да Верхняга горада захоўвае планіроўку, сфарміраваную на працягу XVI – першай паловы ХІХ ст. Гістарычная забудова квартала прадстаўлена будынкамі ХІХ – першай паловы ХХ ст. на вуліцах Гарадскі Вал, Інтэрнацыянальная, Камсамольская, Рэвалюцыйная. Найлепш захавалася забудова вул. Інтэрнацыянальнай (цотны бок) і вул. Рэвалюцыйнай.  Будынкі, якія фарміруюць забудову вуліц, пераважна былі жылымі дамамі, памяшканні на першых паверхах якіх выкарыстоўваліся пад гандлёвыя крамы, бытавыя майстэрні і інш. У некаторых будынках размяшчаліся навучальныя ўстановы, гасцініцы. У 1793 г. ў выніку Другога падзелу Рэчы Паспалітай Мінск увайшоў у склад Расійскай імперыі. З канца XVIII ст. у Расіі пачаўся працэс перапланіроўкі феадальных гарадоў. Для Мінска рэгулярныя планы распрацоўваліся ў 1800, 1809, 1817 і 1858 гадах. У адпаведнасці з гэтымі планамі прадугледжвалася пашырэнне гарадской тэрыторыі, упарадкаванне планіроўкі, выпрамленне вуліц. Гарадскія ўмацаванні былі ліквідаваны, за іх мяжой распланаваны новыя кварталы. У сувязі з гэтым вуліцы Рэвалюцыйная і Інтэрнацыянальная  атрымалі сваё далейшае развіццё ў заходнім напрамку, вул. Камсамольская ў паўднёвым. Да таго ж вуліцы Камсамольская і Няміга былі выпрамлены. На месцы скапаных земляных умацаванняў у пачатку ХІХ ст. была пракладзена вуліца, якая атрымала назву Раманаўская і Нова-Раманаўская. Яна абмяжоўвала кварталы гістарычнага цэнтра з заходняга боку. Такім чынам, праектнымі планамі першай паловы ХІХ ст. былі замацаваны межы кварталаў на заходняй ускраіне гістарычнага цэнтра г. Мінска. Забудова кварталаў у першай палове ХІХ ст. была змешанай: мураванай і драўлянай, аднак драўляная пераважала. Двары былі шчыльна забудаваныя. У гэтай сувязі часта ўзнікалі пажары.

Прааналізаваўшы забудову пляцаў гістарычных кварталаў у другой палове ХІХ – пачатку ХХ ст., можна адзначыць, што яна вызначалася патрэбамі і магчымасцямі домаўладальнікаў. Па чырвонай лініі забудовы вуліц, якія абмяжоўвалі кварталы, стаялі мураваныя адна-двух- і трохпавярховыя галоўным чынам жылыя дамы. Улічваючы блізкае размяшчэнне кварталаў да цэнтра горада, домаўладальнікі, як правіла, здавалі памяшканні ў дамах пад канторы, гандлёвыя лавачкі, крамы, майстэрні. У дамах па вул. Камсамольскай і на ўчастках, прылеглых да яе, былі гасцініцы, заезныя дамы, “мэбляваныя пакоі”. Унутры пляцаў размяшчаліся адна-двухпавярховыя жылыя флігелі, гаспадарчыя пабудовы, меліся сады і агароды. У сярэдзіне кварталаў забудова была хаатычнай.

У 1921 – 1922 гг. усе домаўладанні ў кварталах былі муніцыпалізаваны. Як і раней большасць дамоў былі жылыя, некаторыя прыстасаваны пад адміністрацыйныя будынкі. У даваенны перыяд архітэктурна-планіровачная сітуацыя ў кварталах істотна не змянілася. Адзначым толькі будаўніцтва ў 1920-х гг. жылога дома, які прымыкае да пажарнага дэпо па сучаснай вул. Гарадскі Вал, 12 корп. 2. Раней гэта частка пляца належала вольнаму пажарнаму таварыству і была незабудавана.

У Вялікую Айчынную вайну цэнтральны раён Мінска быў моцна разбураны, меліся разбурэнні і ў заходніх кварталах гістарычнага цэнтра. У 1945—1946 гг. быў распрацаваны і зацверджаны "Генеральны план аднаўлення і развіцця г. Мінска". Над генпланам працаваў калектыў архітэктараў і інжынерна-тэхнічных работнікаў "Белдзяржпраекта" пад кіраўніцтвам Н.Я. Трахтэнберга. Агульнае кіраўніцтва распрацоўкай генплана горада і праекта забудовы цэнтральнай часткі ажыццяўляў начальнік Упраўлення па справах архітэктуры пры СМ БССР архітэктар М.С. Асмалоўскі. Галоўнымі кансультантамі і экспертамі былі правадзейны член Акадэміі архітэктуры СССР В.М. Сямёнаў і член-карэспандэнт Акадэміі архітэктуры СССР Н.Х. Палякаў. На аснове зацверджанага «Генеральнага плана аднаўлення і развіцця г. Мінска» ў 1948 г. ў «Белдзяржпраекце» быў распрацаваны «Дэталёвы праект планіроўкі цэнтральнага раёна (чырвоныя лініі)». Трэба адзначыць, што з канца 1990-х гадоў гістарычная забудова вуліц квартала, які прымыкае да Верхняга горада, актыўна рэканструявалася з рэстаўрацыяй. Пры гэтым жылыя кватэры адсяляліся, будынкі прыстасоўваліся пад новыя функцыі (кафэ, магазіны, офісы і інш.) Падчас рэканструкцыі гістарычны воблік некаторых дамоў, асабліва дваровых флігеляў, быў скажоны.

Аб'екты, якія ўваходзяць у склад дадзенай каштоўнасці (комплекснага аб'екта)
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак