Шыфр
711Е000001_2_12
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
70-я гг. XIX cт.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Трохпавярховы будынак складанай канфiгурацыi. Накрыты аднасхільным і двухсхільным дахам. Фасады патынкаваны і пафарбаваны. Кампазiцыя галоўнага фасада сiметрычная. Цэнтральная частка завершана скругленым невысокім франтонам, тымпан якога члянёны круглай люкарнай і дэкарыраваны філёнгамі. Па гарызанталі фасад падзелены міжпаверхавымі і пад вокнамі другога паверха цягамі. Цяга паміж 2-м і 3-м паверхамі з сухарыкамі. Фасадная плоскасць першага паверха апрацавана рустам, прарэзана прамавугольнымі аконнымі праёмамі без дэкору.