Шыфр
711Е000001_2_13
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1953 г.
Пяціпавярховы Г-падобны ў плане будынак з падвалам. Фасады патынкаваны і пафарбаваны. Вузкім карнізным поясам падзелены на два ярусы. Верхні пазней надбудаваны ярус члянёны вялікімі аконнымі праёмамі. Фасады будынка вырашаны спрошчана, дэкор адсутнічае. Галоўны і бакавы фасады на першым паверсе прарэзаны лучковымі аконнымі праёмамі, на другім і трэцім паверхах прамавугольнымі вокнамі, згрупаванымі па два. Дваровыя фасады таксама падзелены карнізным поясам паміж трэцім і чацвёртым паверхамі, члянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі без дэкору. З правага боку будынак прымыкае да дома № 9 па вул. Рэвалюцыйнай. Да тарцовага фасада дваровага крыла прыбудаваны сучасны будынак № 12а. Будынак захаваўся ў скажоным выглядзе, першапачатковы выгляд галоўнага фасада страчаны.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён