Шыфр
711Е000001_2_15
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1880-я гг.
Апісанне
Будынак размешчаны з водступам ад чырвонай лініі вул. Камсамольскай. Двухпавярховы Г-падобны ў плане, накрыты вальмавым дахам з люкарнамі. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя, маюць спрошчанае архітэктурнае рашэнне.
Усходняе крыло будынка арыентавана галоўным фасадам на вул. Камсамольскую. Фасад на першым і другім паверхах прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі без дэкору. У цэнтры фасада на першым паверсе размешчаны дзвярны праём галоўнага ўвахода. Тарцовы паўднёвы фасад крыла прарэзаны двума аконнымі праёмамі на другім паверсе, тарцовы паўночны фасад — адным акном на другім паверсе. Дваровы (заходні) фасад крыла члянёны аконнымі праёмамі на першым і другім паверхах, дэкор адсутнічае.
Да тыльнага фасада асноўнага (усходняга) крыла прымыкае бакавое (паўднёвае) трапецападобнае ў плане крыло. Паўднёвы і паўночны фасады крыла на першым і другім паверхах прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі без дэкору. На дваровым (паўночным) фасадзе існуе дзвярны праём. Да тарцовага (заходняга) фасада крыла зроблена пазнейшая прыбудова на шырыню аднаго аконнага праёмам.
Па перыметры будынка пад дахам праходзіць прафіляваны карніз.