Шыфр
711Е000001_2_17
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
30-я гг. XIX ст.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Будынак № 13 складаецца з двух раней самастойных домаўладанняў. Па звестках на 1910 г. у доме на першым паверсе знаходзіліся жылыя пакоі, лаўка, заезны дом, на другім -- кватэры. У першыя дзесяцігоддзі 20 ст. забудова пляца не зведала якіх-небудзь зменаў. Будынак захаваўся ў складзе дома пад сучасным № 13 па вул. Рэвалюцыйнай. Страта другога паверха фасаднай часткі дома адбылася, найбольш верагодна, у гады Вялікай Айчыннай вайны. У 2008 -- 2011 гг. будынак рэканструяваны з рэстаўрацыяй фасадаў. Будынак складанай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі: асноўны аб'ём трохпавярховы з падвалам, у плане блізкі да літары П, да яго з усходняга боку прымыкае адна-двухпавярховы прамавугольны ў плане корпус. Фасады патынкаваныя. Галоўны фасад асноўнага трохпавярховага аб'ёму вырашаны сіметрычна. Цэнтральная частка фасада вылучана 2 плоскiмi лапаткамi.