зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

711Е000001_2_19

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1881 г.

Апісанне

Будынак уваходзіць у склад комплекснай гісторыка-культурнай каштоўнасці - гістарычны цэнтр г. Мінска. У 1990-я гг. дом рэканструяваны пад адміністрацыйны будынак.

Мураваны двухпавярховы з мансардай Г-падобны ў плане будынак. Накрыты двухсхільным дахам. Фасады патынкаваныя. Пластыка фасадаў спрошчаная. Галоўны фасад падзелены міжпаверхавай цягай, завершаны карнізам. Прамавугольныя аконныя праёмы без дэкору. На першым паверсе з правага краю фасада размешчаны дзвярны праём. Перад уваходам зроблены навес значнага вынасу. На другім паверсе ў цэнтры размешчаны балкон. Тарцовы ўсходні фасад мае эвакуацыйны выхад з наружнай металічнай лесвіцай. Члянёны ў шчыце паўцыркульным аконным праёмам мансарднага паверха, падзеленым стойкай на дзве роўныя часткі. Дваровыя фасады падзелены цягай, завершаны карнізам, прарэзаны рознавялікімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі без дэкору. У вуглавой частцы на другім паверсе размешчаны балкон. Гладкая сцяна тарцовага заходняга фасада прарэзана прамавугольнымі праёмамі без дэкору. З гэтага боку будынка таксама маецца наружная эвакуацыйная лесвіца. У выніку рэканструкцыі гістарычны воблік будынка ў пэўнай ступені зменены.