зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

711Е000001_2_2

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1956 г.

Апісанне

Будынак размешчаны ў гістарычным цэнтры г. Мінска, у квартале, які прымыкае да Верхняга горада. З'яўляецца помнікам архітэктуры савецкага перыяду. З гісторыі пляца, на якім знаходзіцца будынак № 10, вядома, што да 1881 г. тут размяшчаўся драўляны будынак гарадскога дваранскага вучылішча. Падчас вялікага пажару, які адбыўся ў цэнтральнай частцы Мінска 21 чэрвеня 1881 г., будынак згарэў і больш не аднаўляўся. Частка пляца адышла да пажарнага таварыства (будынак дэпо захаваўся пад № 12 па вул. Гарадскі Вал), другая частка пляца гарадской зямлі заставалася незабудаванай даволі працяглы час, да заканчэння Вялікай Айчыннай вайны. Будынак пяціпавярховы з падвалам, мае вуглавое рашэнне. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя, галоўныя фасады на вышыню ніжніх трох паверхаў апрацаваны рустам. Вугал будынка зрэзаны. Цокаль аддзелены карнізнай цягай. Цягі праходзяць пад вокнамі другога і чацвёртага паверхаў.