зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

711Е000001_2_22

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1-я пал. XIX cт.

Стыль

Класіцызм

Апісанне

Па адміністрацыйным падзеле г. Мінска ў другой палове 19 - пачатку 20 ст. пляц, на якім знаходзіцца будынак № 24, уваходзіў у склад квартала № 21, меў парадкавы № 4 па вул. Койданаўскай (у 1922 г. перайменавана ў вул. Рэвалюцыйную). Паводле архіўных дакументаў, у сярэдзіне 19 ст. участак з забудовай належаў губернскаму сакратару Аляксандру Пятровічу Фогелю. Вядома, што 17 мая 1865 г. у цэнтры горада адбыўся вялікі пажар. Тады ж згарэла і маёмасць Фогеля. Пасля пажару жылы дом быў адноўлены, у двары пабудаваны мураваны будынак стайняў з жылымі памяшканнямі. Гэтыя будынкі ўжо згадваюцца на ўчастку ў ведамасцях збору падаткаў за 1870 г. Як удалося прасачыць па архіўных дакументах, на працягу наступных дзесяці гадоў, да 1881 г. будаўнічая сітуацыя на пляцы не мянялася. 

У 1946 г. будынак адноўлены. Фасады будынка захаваліся з нязначнымі пераробкамі на першым паверсе. Трохпавярховы з падвалам у плане складанай канфігурацыі будынак. Фасады патынкаваны і пафарбаваны. Галоўны фасад мае трохчастковую пабудову. Цэнтральная частка фасада вылучана несапраўдным рызалітам. У цэнтры знаходзiцца арачны праезд са скляпенiстымi перакрыццямi i дэкаратыўным афармленнем праёма.