Шыфр
711Е000001_2_23
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
Канец ХІХ ст.
Апісанне
Гісторыка-архіўныя даследванні паказалі, што будынак № 24 А быў пабудаваны пасля пажару 1865 г. як стайня (ці служба) з жылымі памяшканнямі. Пасля пажару ў 1881 г. адрамантаваны і, хутчэй за ўсё, за кошт невялікай прыбудовы пашырана яго паўднёвая частка. У той час паўднёвая палова будынка была аднапавярховай, а з паўночнага боку ў сувязі з паніжэннем рэльефа існаваў другі паверх. У 1884 г. над флігелем надбудаваны трэці паверх, які ў нязменным выглядзе захаваўся як другі паверх двухпавярховай часткі дома. У 1888 г. перабудаваны першы паверх з прыстасаваннем пад жылыя памяшканні двухпавярховай часткі флігеля. Хутчэй за ўсё, у такім выглядзе будынак праіснаваў да Вялікай Айчыннай вайны. У 1946 г. будынак адноўлены і ў пасляваенны час рэканструяваны (не пазней за канец 1960-х г.). Рэканструкцыя датычалася галоўным чынам трохпавярховай часткі дома: быў дабудаваны вышэй трэці паверх, паніжаны ўзровень аконных праёмаў другога паверха, магчыма, перабудаваны аб'ём лесвічнай клеткі, разабраны аднапавярховы і двухпавярховы мураваныя будынкі, якія прымыкалі да паўночнага і заходняга фасадаў.