Шыфр
711Е000001_2_25
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
80-я гг. XIX cт.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Будынак размешчаны ў гістарычным цэнтры г. Мінска, у квартале, які прымыкае да Верхняга горада. Вул. Рэвалюцыйная да 1922 г. называлася вул. Койданаўскай. Яе трасіроўка і забудова пачалі фарміравацца ў 16 ст. Вуліца звязвала новаствораны адміністрацыйна-гандлёвы цэнтр "Верхні горад" з Койданаўскім трактам. Найбольш раннія звесткі аб уладальніках і забудове пляца, на якім размешчаны будынак № 26, адносяцца да сярэдзіны 19 ст. У той час пляц належаў Герцу Гутнеру. У гады Вялікай Айчыннай вайны забудова ўчастка захавалася. Ужо пазней у пасляваенны перыяд флігелі, якія размяшчаліся ў глыбіні квартала, былі знесены, акрамя флігеля пад № 26а, прыстасаванага пад службы архіва. Дом пад № 26 выкарыстоўваўся як жылы. У цэлым рашэнне фасадаў захавана гістарычнае. Будаўніцтва шматфункцыянальнага комплексу па вул. Няміга і ўнутры квартала справакавала з'яўленне трэшчын па нясучых сценах. У 2011 г. па наружных сценах былі зроблены паясы і цяжы.
Двухпавярховы трапецападобны ў плане будынак з невялікай прыбудовай да дваровага фасада з паўночна-ўсходняга боку. Асноўны аб'ём накрыты двухсхiльным дахам, прыбудова ў двары -- аднасхільным. Фасады патынкаваны і пафарбаваны. Сіметрычную кампазіцыю галоўнага фасада парушае праезная арка, размешчаная з левага боку. Па гарызанталі фасад падзелены міжпаверхавай цягай.