Шыфр
711Е000001_2_27
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
кан. XIX cт.
Стыль
Класіцызм
Апісанне
Двухпавярховы Г-падобны ў плане будынак. Фасады патынкаваны і пафарбаваны. Пластыка стрыманая. Галоўны фасад на першым паверсе прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі без дэкору. Існаваўшая ў цэнтры фасада арка праезда замуравана, на яе месцы зроблены аконны праём. На другім паверсе ў цэнтры вылучаны два лучковыя аконныя праёмы ў абрамленнях з прамымі сандрыкамі, фланкіраваныя канеліраванымі пілястрамі.