зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

711Е000001_2_3

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1920-я гг.

Стыль

Без выразных стылёвых прыкмет

Апісанне

 Будынак фарміруе забудову вул. Гарадскі Вал і ў цэлым квартала ў гістарычным цэнтры г. Мінска. З’яўляецца прыкладам жылой архітэктуры першай паловы ХХ ст. У тэхнічным пашпарце будынка датай будаўніцтва пазначаны 1937 г. З пэўнай доляй верагоднасці можна меркаваць, што была праведзена рэканструкцыя будынка, магчыма з дабудовай меншага паўднёва-ўсходняга крыла ўпрытык да будынка пажарнага дэпо.

У Вялікую Айчынную вайну жылы дом захаваўся. На плане г. Мінска 1947 г. пазначаны як мураваны жылы, колькасць паверхаў не ўказана. У пасляваенны час на галоўным фасадзе ў цэнтры асноўнага аб’ёму жылога дома быў перароблены дзвярны праём у аконны. Існуючыя дзвярныя праёмы на галоўным і бакавым фасадах зроблены ў наш час.