Шыфр
711Е000001_2_6
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1-я пал. -- сяр. XIX cт.
Стыль
без выразных стылёвых прыкмет
Апісанне
Мураваны дом №6 па вул. Інтэрнацыянальнай з'яўляецца помнікам грамадзянскай архітэктуры 2-й паловы 19 ст. Уяўляе сабой двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак пад двухсхільным пакатым дахам. Галоўны фасад гарызантальна расчлянёны карнізным поясам. Аконныя праёмы першага паверха прамавугольныя, другога - лучковыя без ліштваў. Дваровы фасад вылучаны бакавым рызалітам з заходняга боку. На першым паверсе рызаліта размешчаны два прамавугольныя дзвярныя праёмы, над імі высокі і шырокі аконны праём.