зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

711Е000001_2_8

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1883 г.

Стыль

Эклектыка

Апісанне

Будынак № 10 па вул. Інтэрнацыянальнай знаходзіцца ў гістарычным цэнтры г. Мінска: квартале, які прымыкае да Верхняга горада - комплексным помніку гісторыі і горадабудаўніцтва 12 - пачатку 20 ст. Вуліца Інтэрнацыянальная пачала фармавацца ў 16 ст. у сувязі са стварэннем новага адміністрацыйна-гандлёвага цэнтра Мінска - Верхняга горада (або Высокага рынка). Першапачаткова называлася вуліцай Зборавай, таму што ў 16 ст. тут быў пабудаваны кальвінскі збор. Пазней з узвядзеннем у 1825 г. у канцы вуліцы турэмнага замка, стала называцца Турэмнай вуліцай. У 1882 г. перайменавана ў вуліцу Праабражэнскую ў гонар аднайменнага кляштара (не захаваўся, размяшчаўся на месцы сучаснага будынка рэспубліканскай пракуратуры). З 1922 г. вуліца называецца Інтэрнацыянальнай.  Мураваны будынак № 10 быў пабудаваны ў 1883 г. У 1922 г. домаўладанне муніцыпалізавана. Жылы дом па-ранейшаму выкарыстоўваўся як жылы. У Вялікую Айчынную вайну будынак захаваўся, у канцы 1940-х гг. рэканструяваны з прыстасаваннем пад жыллё. Пад час рэканструкцыі, ці ў выніку пазнейшых рамонтаў, праводзімых у пасляваенны перыяд, часткова быў страчаны архітэктурны дэкор фасада. 

 Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак з невялікай прыбудовай на дваровым фасадзе. Накрыты двухсхiльным дахам. Фасады патынкаваны і пафарбаваны, пластыка стрыманая. Асіметрычнасць галоўнаму фасаду надае праезная арка, размешчаная з левага (усходняга) краю будынка. Плоскасць галоўнага фасада раскрапавана на флангах лапаткамі.