Шыфр
711Е000001_4_1
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1903 г.
Апісанне
Двухпавярховы з мансардай прамавугольны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам з люкарнамі. Дах чарапічны. Да дваровага фасада прымыкае аднапавярховая прыбудова. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя, вырашаны лаканічна. Фасадныя сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў прафіляваных ліштвах, падзелены міжпаверхавай цягай, завершаны прафіляваным карнізам. Галоўны фасад фланкіраваны плоскімі лапаткамі. На другім паверсе ў цэнтры галоўнага фасада размешчаны балкон з ажурнай металічнай агароджай. Тымпан франтона члянёны люкарнай з лучковым сандрыкам. Аднапавярховая прыбудова таксама накрыта дахоўкай. Пад дахам праходзіць прафіляваны карніз. Фасады прарэзаны лучковымі аконнымі праёмамі ў прафіляваных ліштвах.