зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

711Е000001_4

711Е000001
комплексны аб’ект

Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Датаванне

XIІ – першая палова ХІХ ст.

Стыль

класіцызм, эклектыка

Апісанне

Траецкае прадмесце на левабярэжжы Свіслачы ўваходзіць у склад гістарычнага цэнтра г. Мінска. Яно пачало фарміравацца ў ХІІ – ХІІІ стст. Захавалася планіроўка, якая склалася паводле праектных планаў 1809, 1817 гг.  Забудова вуліц адносіцца да пазнейшага перыяду – другой паловы ХІХ – пачатку ХХ ст. У асноўным забудову складаюць будынкі, размешчаныя фасадамі па лініі вуліц. Будынкаў, якія б прадстаўлялі ўнутрыквартальную забудову, няшмат. Дамы двух- і трохпавярховыя эклектычнай стылістыкі. Узбагачалі фасады дамоў каваныя і літыя рашоткі балконаў, вароты ў праезных арках. Часткова гэтыя элементы фасадаў захаваліся ці адноўлены. Квартал адносіцца да ліку першых у гістарычным цэнтры Мінска, дзе ў 1980 – 1987 гг. была ажыццёўлена комплексная рэгенерацыя, якая ўключала рэканструкцыю існуючых будынкаў з рэстаўрацыяй фасадаў, аднаўленне будынкаў на месцы страчаных, новае функцыянальнае выкарыстанне забудовы, добраўпарадкаванне тэрыторыі з рэстаўрацыяй і аднаўленнем гістарычных элементаў і форм і іх гарманічнае спалучэнне з новымі элементамі. 

Старонка