Шыфр
711Е000001_4_12
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
ІІ пал. ХІХ ст.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Трохпавярховы з мансардай чатырохвугольны ў плане будынак. Накрыты высокiм двухсхiльным дахам з прамавугольнымі вокнамі мансарды на дваровым фасадзе. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя. Галоўны фасад у цэнтры вылучаны неглыбокім разалітам, завершаным трохвугольным франтонам. Тымпан франтона апаясаны прафіляваным карнізам, прарэзаны паўцыркульнай люкарнай. У рызаліце размешчаны дзвярны праём, да ўвахода вядзе высокі ганак. На другім паверсе ў рызаліце маецца балкон з ажурнай агароджай. Фасад фланкіраваны плоскімі лапаткамі, падзелены міжпаверхавымі цягамі, завершаны карнізам. Прамавугольныя аконныя праёмы дэкарыраваны прафіляванымі ліштвамі. Тыльны фасад гладка патынкаваны, члянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі без дэкору, завершаны карнізам. Да тарцовых фасадаў прымыкаюць суседнія будынкі.