Шыфр
711Е000001_4_15
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1877 - 1879 гг.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Будынак № 4 размешчаны ў Траецкім прадмесці, якое з'яўляецца часткай гістарычнага цэнтра г. Мінска. Вул. Старавіленская (яшчэ называлася Віленская набярэжная) адна з найбольш старажытных вуліц у левабярэжным раёне г. Мінска. Трасіроўка яе была прывязана да берага Свіслачы і фактычна захавалася з часу фарміравання тут прадмесця. Аналіз дакументальных матэрыялаў паказаў, што будынак складаецца з двух дамоў, якія раней належалі розным домаўладальнікам. Сфарміраваная ў другой палове ХІХ ст. будаўнічая сітуацыя на ўчастках № 17 і 18 па вул. Віленскай набярэжнай захоўвалася да другой паловы 1980-х гг. У 1980-я гг. у выніку рэканструкцыі забудовы ўсяго квартала замест змешанага дома быў узведзены мураваны будынак з прыстасаваннем пад карчму. У 2005-2008 гг. будынак у чарговы раз рэканструяваны з прыстасаваннем пад рэстаран.
Двухпавярховы з падвалам складанай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі будынак, у плане блізкі да літары Т. Асноўны чатырохвугольны ў плане аб'ём накрыты двухсхільным дахам. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя. Галоўны фасад вырашаны асіметрычна.