зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

711Е000001_4_16

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1870-я гг.

Стыль

Эклектыка

Апісанне

Складаецца з трох трохпавярховых будынкаў, якiя шчыльна прымыкаюць адзiн да аднаго. План пабудовы складаны. Паўднёвае крыло накрыта двухсхільным дахам, які на бакавым паўднёвым фасадзе ўтварае трохвугольны франтон, прарэзаны круглай люкарнай у абрамленні. Фасады падзелены міжпаверхавымі цягамі і цягай пад вокнамі другога паверха. Прамавугольныя аконныя праёмы дэкарыраваны прафіляванымі ліштвамі, на другім паверсе ўзбагачанымі сандрыкамі. Завершаны фасады карнізам. Устаўкай з лесвічнай клеткай паўднёвае крыло злучана з усходнім двухпавярховым крылом будынка, накрытым аднасхільным дахам. Архітэктурнае рашэнне фасадаў стрыманае. Паўднёвы фасад прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, заглыбненымі ў неглыбокія нішы, завершаны карнізам. Усходні фасад гладка патынкаваны, члянёны радам аконных праёмаў без дэкору. Паўночнае крыло будынка прамавугольнае ў плане, накрыта вальмавым дахам з двума мезанiнамі з паўночнага боку. Фасады падзелены карнізнымі паясамі. Прамавугольныя аконныя праёмы ў простых ліштвах, на 2-м паверсе (акрамя тыльнага) з сандрыкамі. На галоўным фасадзе вугал будынка акцэнтаваны філянговай лапаткай.